Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Дзень маці

Дата: 12 октября 2018 в 20:03, Обновлено 12 октября 2018 в 20:49
767 просмотров

Не знаю,
Ці ёсць жыццё
На нейкіх зорках.
Я знаў толькі адну зорку –
Пяцікрылую далонь маці,
На якой выраслі
Мы, наш хлеб, нашы песні.
Святло якой
Вечна струменіць.            

                            М.Танк

<header></header>

МАМА! – якое цудоўнае слова! Як многа значыць яно для кожнага з нас! Колькі вершаў і песень напісана пра самую родную і дарагую, пра тую, якая падаравала нам жыццё. 

У цяперашні час амаль у кожнай дзяржаве адзначаюць свята, прысвечанае маці.
Пачынаць шукаць вытокі гэтай традыцыі варта яшчэ з часоў Старажытнага Рыма і Грэцыі. У Старажытным Рыме тры дні  з 22 па 25 сакавіка былі прысвечаны маці багоў – багіне Кібеле. Грэкі праслаўлялі багіню зямлі Гею, якую лічылі маці ўсяго, што жыве і расце на нашай планеце. Былі свае багіні-прамаці ў шумераў, кельтаў, іншых плямёнаў і народаў. Са з'яўленнем хрысціянства з асаблівай пашанай сталі адносіцца да Дзевы Марыі, заступніцы ўсіх людзей перад Госпадам.
У Англіі, яшчэ ў далёкім XVII стагоддзі, было прынята адзначаць Матуліну нядзелю. У гэты дзень усе англічане, якія збіраліся працаваць удалечыні ад дома, мелі права наведаць сваіх матуль. Па меры распаўсюджвання хрысціянства ў Еўропе гэта нядзеля стала святам Маці Касцёла – духоўнай сілы, якая дае жыццё і абараняе ад зла. З цягам часу царкоўнае свята злілося са святам свецкім. Традыцыйна гэта свята адзначалася 22 сакавіка.

Упершыню афіцыйнае свята жанчыны-маці з'явілася ў ЗША ў 1914 годзе. З’явілася яно наступным чынам: Эн Джарвіс, якая моцна перажывала смерць саёй матулі, выступіла з ініцыятывай адзначаць дзень маці, каб усе матулі ў краіне атрымалі сваё свята, памятны дзень, у які іх будуць ушаноўваць дзеці і іншыя блізкія людзі. Эн удалося знайсці аднадумцаў, якія дапамаглі ёй напісаць мноства лістоў у сенат і іншыя дзяржаўныя органы. Праз некалькі гадоў старанні актывістаў прынеслі свой плён, і ўрад Амерыкі зацвердзіў афіцыйнае свята Дня маці. Яго было вырашана адзначаць у кожную другую нядзелю месяца мая.
Паступова гэта добрае пачынанне было падхоплена і астатнімі дзяржавамі. Другая нядзеля траўня стала Днём маці ў 1927-м годзе ў Фінляндыі, пасля пачынанне падхапіла Германія, Аўстралія, Турцыя, нават Кітай і Японія. З 1992-га года, у другую нядзелю мая, пачалі афіцыйна ўшаноўваць жанчын у Эстоніі. У 1999 годзе такое свята з’явілася на Украіне. 
Некаторыя краіны паступілі інакш. Яны не захацелі паўтараць традыцыю, якая зарадзілася ў ЗША, і прызначылі гэтае свята на іншыя даты.

Гісторыя святкавання Дня маці ў Расіі пачалася з указа прэзідэнта Ельцына ў 1998-м годзе. Ён прызначыў яго на апошнюю нядзелю лістапада. У апошнюю травеньскую нядзелю гэтае свята адзначаюць у Францыі і Швецыі, у Англіі – 22 сакавіка. 26 траўня з падарункамі і кветкамі прыходзяць да матуль у Польшчы.

У Беларусі Дзень маці адзначаюць штогод 14 кастрычніка. Гісторыя беларускага свята Дня маці сыходзіць каранямі ў рэлігійнае свята – Пакроў Прасвятой Багародзіцы. Ва ўсіх праваслаўных цэрквах у гэты дзень праводзіцца святочнае набажэнства. Лічыцца, што ў 910 годзе, у Ерусаліме, цудоўным чынам Багародзіца явіла сябе. Падчас набажэнства многія людзі ўбачылі ў небе Маці Божую, яна пакрывала ўсіх людзей, якія маліліся, шырокім белым покрывам, імкнучыся абараніць усіх дзяцей Божых.

Мама – самы родны і блізкі чалавек. Сення на ранішніку дзеці выказвалі сваю любоў і падзяку мамам.

Жадаем ўсім матулям дабра, шчасця і душэўнага спакою!

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.