План выхаваўчай работы на 2023/2024 навучальны год
Мэта: стварэнне ўмоў для асабістага развіцця, фарміравання грамадзянскасці, патрыятызму, адказнасці, духоўна-маральных каштоўнасцей, пазітыўнай самарэалізацыі, прафесійнага і жыццёвага самавызначэння школьнікаў ва ўстанове адукацыі, сям’і і соцыуме; прафілактыка супрацьпраўных дзеянняў навучэнцаў.
Задачы:
- Працягваць мэтанакіраваную работу па фарміраванню асобы актыўнага грамадзяніна, здольнага распрацоўваць стратэгію паводзін, ажыццяўляць маральны выбар і несці за яго адказнасць;
- Фарміраваць інфармацыйную культуру ўсіх удзельнікаў адукацыйнага працэсу, садзейнічаць папулярызацыі традыцыйных беларускіх культурных, маральных і сямейных каштоўнасцей у інфармацыйнай прасторы;
- Удасканальваць сістэму работы па захаванню і замацаванню здароўя навучэнцаў праз аптымізацыю рухальнай актыўнасці з улікам выкарыстання ўсіх форм фізічнага выхавання, фарміраванне навыкаў бяспечных і адказных паводзін праз актывізацыю асветніцкай інфармацыйна-тлумачальнай работы;
- Садзейнічаць стварэнню ўмоў для актывізацыі работы з сем’ямі па прафілактыцы супрацьпраўных паводзін непаўналетніх, фарміраванню ў навучэнцаў культуры сямейных адносінаў, прапаганду сямейных каштоўнасцей;
- Падтрымліваць творчую актыўнасць навучэнцаў ва ўсіх сферах дзейнасці, актывізаваць работу вучнёўскага самакіравання, стварыць умовы для развіцця агульнашкольнага калектыву праз сістэму выхаваўчых мерапрыемстваў.