Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

МО классных руководителей

Дата: 14 января 2017 в 20:40, Обновлено 2 ноября 2023 в 17:24

Склад ВМА на 2023/2024 навучальны год

1. Каспарэвіч Марыя Адамаўна, класны кіраўнік 3 класа.

2. Вільчэўская Ганна Іосіфаўна, класны кіраўнік 4 класа.

3. Семся Ірына Дзіславаўна, класны кіраўнік 1 класа.

4. Іодка Крысціна Станіславаўна, класны кіраўнік 2 класа.

5. Вараноўская Ірына Чаславаўна, класны кіраўнік 5 класа.

6. Бартось Марыя Юльянаўна, класны кіраўнік 7 класа.

7. Мінгілевіч Валянціна Юльянаўна, класны кіраўнік 8 класа.

8. Троцкая Таццяна Пятроўна, класны кіраўнік 9 класа.

9. Матоніс Марыя Іосіфаўна, класны кіраўнік 5 класа, кіраўнік ВМА.

10.Захарэўская Надзея Станіславаўна , выхавальнік

11. Бярцэвіч Таццяна Станіславаўна, намеснік дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце

Тэма: Фарміраванне прафесійных кампетэнтнасцяў класных кіраўнікоў у рабоце з навучэнцамі, законнымі прадстаўнікамі, класным калектывам праз укараненне дзейнаснага падыходу ў кантэксце праграмы бесперапыннага выхавання дзяцей і вучнёўскай моладзі на 2021-2025 гады

Мэта: павышэнне тэарэтычнага, навукова-метадычнага ўзроўню прафесійнай падрыхтоўкі класных кіраўнікоў па пытаннях педагогікі, псіхалогіі, тэорыі і практыкі выхаваўчай работы, стварэнне ўмоў для ўзаемадзеяння класных кіраўнікоў, для павышэння іх кваліфікацыі праз абмен вопытам работы

Задачы:

1.Класным кіраўнікам працягнуць работу па павышэнню кваліфікацыі ў такіх формах, як:

- майстар-класы, адкрытыя мерапрыемствы, падрыхтаваныя членамі праблемных творчых груп;

-  з дапамогай адукацыйных пляцовак Інтэрнэту;

- выкарыстанне перадавога вопыту работы калег;

- ацэнка ўзроўню прафесійнага майстэрства педагогаў;

2. Актыўна ўкараняць інтэрактыўныя (традыцыйныя і інавацыйныя) формы выхаваўчай работы з навучэнцамі.

3. Больш актыўна і поўна абагульняць інавацыйны вопыт творча працуючых класных кіраўнікоў па выяўленых праблемах прафесійных дэфіцытаў педагогаў, прапагандуючы яго праз арганізацыю адкрытых мерапрыемстваў выхаваўчага характару і праз школьны сайт.

4. Працягнуць навучанне педагогаў праз практычнае прымяненне новых формаў арганізацыі пазаўрочнай дзейнасці, што спрыяе разуменню прымянення гэтых формаў у працы з дзецьмі.

План работы вучэбнага метадычнага аб’яднання класных      кіраўнікоў на 2023 – 2024 навучальны год

№ п/п

Тэма паседжання і пытанні

Дата правядзення

Форма правядзення

Адказны

1

Асноўныя накірункі выхаваўчай, ідэалагічнай і сацыяльнай работы класных кіраўнікоў у 2023/2024 навучальным годзе

Навукова – метадычны блок

1.Вывучэнне інструктыўна – метадычнага пісьма “Асаблівасці арганізацыі сацыяльнай, выхаваўчай і ідэалагічнай работы ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі ў 2023/2024 н.г.”

Вучэбна - метадычны блок

1.  Агляд навінак метадычнай літаратуры па праблемах выхавання.

Практычны блок

1. Складанне і абмеркаванне плана работы ВМА класных кіраўнікоў на 2023/2024 н.г.

верасень 2023 года

інструктыўна-метадычная нарада

Матоніс М.І.

2

Метадычны інструментарый класнага кіраўніка для паспяховай рэалізацыі мэты і задач выхавання

Навукова – метадычны блок

1. Інавацыйныя формы і метады работы з законнымі прадстаўнікамі мерапрыемстваў праекта “Бацькоўскі ўніверсітэт”

Вучэбна - метадычны блок

1. Сістэма работы класнага кіраўніка па ўключэнню навучэнцаў у грамадска значную сацыяльную дзейнасць з мэтай фарміравання актыўнай грамадзянскай пазіцыі і атрымання вопыту канструктыўнага вырашэння сацыяльных праблем.

2. Фарміраванне ў вучняў устойлівай матывацыі да бяспечнай жыццядзейнасці, развіццё ўменняў узаемадзеяння ў небяспечнай сітуацыі, работа па мірным урэгуляванні рознагалоссяў і школьных канфліктаў праз атрыманне прававых ведаў.

Практычны блок

1. Майстар – клас “Асноўныя формы, метады і тэхналогіі работы класнага кіраўніка па рэалізацыі зместу бесперапыннага выхавання”

лістапад 2023

метадычны дыялог

Матоніс М.І.

3

Шляхі ўдасканалення работы класных кіраўнікоў па фарміраванню і развіццю камунікатыўных кампетэнцый навучэнцаў: эфектыўная практыка і новыя падыходы арганізацыі

Навукова – метадычны блок

1. Метады і прыёмы тэхналогій камунікатыўна-дыялогавай дзейнасці

Вучэбна - метадычны блок

1. Развіццё камунікатыўнай кампетэнцыі навучэнцаў праз выхаваўчую работу ў класе

2. Фарміраванне камунікатыўных кампетэнцый і маўленчай культуры школьнікаў у пачатковых класах

3. Роля класнага кіраўніка ў дасягненні камунікатыўных кампетэнцый навучэнцаў. Фарміраванне ключавых кампетэнтнасцяў навучэнцаў.

Практычны блок

1.Афармленне метадычных распрацовак, сцэнарыяў мерапрыемстваў, накіраваных на фарміраванне ў вучняў камунікатыўных кампетэнцый

сакавік

2024

метадычны рынг

Матоніс М.І.

4

“Аналіз работы ВМА класных кіраўнікоў у 2023/2024 навучальным годзе. Летняя занятасць навучэнаў”

Навукова – метадычны блок

  1. Аналіз работы вучэбна-метадычнага аб’яднання класных кіраўнікоў за 2022/2023 навучальны год.
  2. Перспектыўнае планаванне работы ВМА класных кіраўнікоў на 2023/2024 навучальны год.

Вучэбна - метадычны блок

1. Вынікі дыягностыкі ўзроўня

выхаванасці

2.Арганізацыя летняга адпачынку навучэнцаў.

Практычны блок

  1. Аналіз анкетавання навучэнцаў па аздараўленні летам “Мае ідэальныя канікулы”
  2. Распрацоўка плана работы школы на перыяд летніх канікул

май

2024

творчая справаздача

Матоніс М.І.

Тэма: фарміраванне прафесійных кампетэнтнасцяў класных кіраўнікоў у рабоце з навучэнцамі, законнымі прадстаўнікамі, класным калектывам праз укараненне дзейнаснага падыходу ў кантэксце праграмы бесперапыннага выхавання дзяцей і вучнёўскай моладзі на 2021-2025 гады

Мэта: павышэнне тэарэтычнага, навукова-метадычнага ўзроўню прафесійнай падрыхтоўкі класных кіраўнікоў па пытаннях педагогікі, псіхалогіі, тэорыі і практыкі выхаваўчай работы, стварэнне ўмоў для ўзаемадзеяння класных кіраўнікоў, для павышэння іх кваліфікацыі праз абмен вопытам работы

Задачы:

  1. стварыць умовы для бесперапыннага павышэння прафесійнай кампетэнцыі педагогаў, якія выконваюць абавязкі класных кіраўнікоў;
  2. стымуляваць ініцыятыву і творчасць класных кіраўнікоў, актывізаваць іх дзейнасць у даследчай, пошукавай працы па выхаванню дзяцей;
  3. вывучаць і аналізаваць стан выхаваўчай работы ў класах, выяўляць і папярэджваць недахопы ў працы класных кіраўнікоў;
  4. садзейнічаць укараненню дасягненняў класных кіраўнікоў у працу педагагічнага калектыву;
  5. ствараць здароўезберагаючую прастору ва ўстанове адукацыі.

План работы вучэбнага метадычнага аб’яднання класных кіраўнікоў на 2022 – 2023 навучальны год

№ п/п

Тэма паседжання і пытанні

Дата правядзення

Форма правядзення

Адказны

1

Асаблівасці арганізацыі  сацыяльнай, выхаваўчай і ідэалагічнай работы ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі ў 2022/2023 навучальным годзе

  1. Нарматыўна прававое забеспячэнне сацыяльнай, выхаваўчай і ідэалагічнай работы ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі
  2. Вывучэнне інструктыўна-метадычнага пісьма МА РБ “Асаблівасці арганізацыі сацыяльнай, выхаваўчай і ідэалагічнай работы ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі у 2022/2023 навучальным годзе”. Новыя падыходы да арганізацыі сацыяльнай, выхаваўчай і ідэалагічнай работы.
  3. Планаванне выхаваўчай работы класнага кіраўніка з улікам метадычных рэкамендацый Міністэрства адукацыі РБ
  4. Зацвярджэнне плана ВМА класных кіраўнікоў.

верасень 2022 года

інструктыўна-метадычная нарада

Матоніс М.І.

2

Сістэмны падыход да рашэння праблемы фарміравання актыўнай грамадзянскай пазіцыі навучэнцаў

  1. Сучасныя выхаваўчыя тэхналогіі іфарміраванне актыўнай грамадзянскай пазіцыі.
  2. Выкарыстанне магчымасцей дзіцячых грамадскіх аб’яднанняў для ўмацавання ролі грамадзянска-патрыятычнага выхавання і фарміравання здаровага ладу жыцця.
  3. Фарміраванне актыўнай  грамадзянскай пазіцыі ў пазаўрочны час

лістапад 2022

метадычная студыя

Матоніс М.І.

3

Метадычныя аспекты ўдасканалення выхаваўчай работыў шосты школьны дзень

  1. Новыя педагагічныя тэхналогіі ў дзейнасці класнага кіраўніка ў шосты школьны дзень.
  2. Работа класнага кіраўніка з законнымі прадстаўнікамі, накіраваная на далучэнне навучэнцаў да ўдзелу ў мерапрыемствах у шосты школьны дзень.
  3. Фомы выхаваўчай работы класнага кіраўніка з класам у шосты школьны дзень
  4. Прамежкавыя вынікі работы класных кіраўнікоў па выкананні рэкамендацый сацыяльна-педагагічных дыягностык: сацыяметрыя, апытальнік “Сацыяльныя адхіленні ў паводзінах”, тэст “Група рызыкі”

люты

2023

круглы стол

Матоніс М.І.

4

“Аналіз работы ВМА класных кіраўнікоў у 2022/2023 навучальным годзе. Летняя занятасць навучэнаў”

  1. Аналіз работы метадычнага аб’яднання класных кіраўнікоў за 2022/2023 навучальны год.
  2. Вынікі дыягностыкі ўзроўня выхаванасці
  3. Перспектыўнае планаванне работы ВМА класных кіраўнікоў на 2022/2023 навучальны год.
  4. Арганізацыя летняга адпачынку навучэнцаў.

май

2023

семінар

Матоніс М.І.

Пасяджэнне № 1

Тэма: Асаблівасці арганізацыі  сацыяльнай, выхаваўчай і ідэалагічнай работы ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі ў 2022/2023 навучальным годзе

Форма правядзення: інструктыўна-метадычная нарада

Пытанні для абмеркавання:

  1. Нарматыўна прававое забеспячэнне сацыяльнай, выхаваўчай і ідэалагічнай работы ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі.

Адказны: Матоніс М.І.

  1. Вывучэнне інструктыўна-метадычнага пісьма МА РБ “Асаблівасці арганізацыі сацыяльнай, выхаваўчай і ідэалагічнай работы ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі ў 2022/2023 навучальным годзе”. Новыя падыходы да арганізацыі сацыяльнай, выхаваўчай і ідэалагічнай работы.

Адказны: Бярцэвіч Т.С.

  1. Планаванне выхаваўчай работы класнага кіраўніка з улікам метадычных рэкамендацый Міністэрства адукацыі РБ.

Адказны: Бярцэвіч Т.С.

Практычны блок

  1. Зацвярджэнне плана ВМА класных кіраўнікоў.

Літаратура

1.Інструктыўна-метадычнае пісьмо «Асаблівасці арганізацыі сацыяльнай, выхаваўчай і ідэалагічнай работы ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі ў 2021/2021навучальным годзе».

2.Кодэкс РБ Аб адукацыі. Артыкул 95.

3.  Праграма бесперапыннага выхавання дзяцей і вучнёўскай моладзі на 2021–2025 гг. 

Пасяджэнне № 2

Тэма: Сістэмны падыход да рашэння праблемы фарміравання актыўнай грамадзянскай пазіцыі навучэнцаў

Форма правядзення: метадычная студыя

Пытанні для абмеркавання:

  1. Сучасныя выхаваўчыя тэхналогіі і фарміраванне актыўнай

грамадзянскай пазіцыі.

 Адказны: Мінгілевіч В.Ю.

  1. Выкарыстанне магчымасцей дзіцячых грамадскіх аб’яднанняў для ўмацавання ролі грамадзянска-патрыятычнага выхавання і фарміравання здаровага ладу жыцця.

 Адказны: Іодка К.С.

  1. Фарміраванне актыўнай грамадзянскай пазіцыі ў пазаўрочны час

Адказны: Троцкая Т.П.

Практычны блок

  1. Абмен вопытам работы. Наведванне і аналіз пазакласных мерапрыемстваў.

Літаратура

  1. Буткевіч, В. В. З вопыту работы навучальных устаноў Беларусі па грамадзянскім выхаванні навучэнцаў / В. В. Буткевіч, А. В. Талкачова.
  2. В. В. Буткевіч “Грамадзянскае выхаванне дзяцей і навучэнскай моладзі”. Мінск “Нацыянальны інстытут адукацыі” 2007.
  3. Глазунова Г. М. “Сістэмны падыход да вырашэння праблемы фарміравання актыўнай грамадзянскай пазіцыі навучэнцаў”.
  4. Мартынава, В. В. Грамадзянін. Праграмна-метадычныя рэкамендацыі па арганізацыі работы з навучэнцамі / В. В. Мартынава. – Мн.: Народная асвета, 1995.
  5. Шарамет Т. П. Выхаванне ідэйна - маральных і грамадзянскіх пачуццяў і якасцей навучэнцаў/ Праблемы выхавання.- 2005.- №5   .- С. 79.

Пасяджэнне № 3

Тэма: Метадычныя аспекты ўдасканалення выхаваўчай работыў шосты школьны дзень

Форма правядзення: круглы стол

Пытанні для абмеркавання:

1.Новыя педагагічныя тэхналогіі ў дзейнасці класнага кіраўніка ў шосты школьны дзень

Адказны: Бярцэвіч Т.С.

2. Работа класнага кіраўніка з законнымі прадстаўнікамі, накіраваная на далучэнне навучэнцаў да ўдзелу ў мерапрыемствах у шосты школьны дзень.

 Адказны: Бартось М.Ю.

3. Формы выхаваўчай работы класнага кіраўніка з класам у шосты школьны дзень

Адказны: Семся І.Д.

4.Прамежкавыя вынікі работы класных кіраўнікоў па выкананні

рэкамендацый сацыяльна-педагагічных дыягностык: сацыяметрыя, апытальнік “Сацыяльныя адхіленні ў паводзінах”, тэст “Група рызыкі”

Адказны: Вараноўская І.Ч.

Практычны блок

1.Распрацоўка памяткі “Формы выхаваўчай работы класнага кіраўніка ў шосты школьны дзень”

Літаратура

1.Бабосаў, Я. М. Сацыялогія побыту і вольнага часу / Я. М.

Бабосаў // Прыкладная сацыялогія. - Мінск: Тэтрасістэмс, 2000. - 295 Бабосаў, Я. М. Сацыялогія побыту і вольнага часу / я. М. Бабосаў // Прыкладная сацыялогія. - Мінск: Тэтрасістэмс, 2000. – 295с.

2. Кодэкс Рэспублікі Беларусь аб адукацыі.

3. Інструктыўна-метадычнае пісьмо “Асаблівасці арганізацыі сацыяльнай, выхаваўчай і ідэалагічнай работы ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі ў 2021/2022 навучальным годзе ”

4. Праграма бесперапыннага выхавання дзяцей і навучэнскай моладзі на 2021-2025 гг.

Пасяджэнне № 4

Тэма: Аналіз работы МА класных кіраўнікоў у 20221/2023 навучальным годзе. Летняя занятасць навучэнаў

Форма правядзення: семінар

Пытанні для абмеркавання:

1. Аналіз работы метадычнага аб’яднання класных кіраўнікоў за 2022/2023 навучальны год

Адказны: Матоніс М.І.

2. Вынікі дыягностыкі ўзроўня выхаванасці

Адказны: Бярцэвіч Т.С.

3. Перспектыўнае планаванне работы ВМА класных кіраўнікоў на 2023/2024 навучальны год.

Адказны: Бярцэвіч Т.С.

4. Арганізацыя летняга адпачынку навучэнцаў.

Адказны: Бярцэвіч Т.С.

Практычны блок

1.Распрацоўка памяткі “Бяспечнае лета 2023”

Літаратура

1.Бабосаў, Я. М. Сацыялогія побыту і вольнага часу / Я. М.

Бабосаў // Прыкладная сацыялогія. - Мінск: Тэтрасістэмс, 2000. - 295 Бабосаў, Я. М. Сацыялогія побыту і вольнага часу / я. М. Бабосаў // Прыкладная сацыялогія. - Мінск: Тэтрасістэмс, 2000. – 295с.

2. Кодэкс Рэспублікі Беларусь аб адукацыі.

3. Праграма бесперапыннага выхавання дзяцей і навучэнскай моладзі на 2021-2025 гг.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.