"Настаўнік - гэта чалавек, які вучыцца ўсё жыццё,
толькі ў гэтым выпадку ён набывае права вучыць".
В.М. Лізінскі
Метадычная тэма школы
“Павышэнне якасці адукацыі шляхам самаўдасканалення педагогаў, павышэння матывацыі да навучання ў навучэнцаў; стварэнне ўмоў дасягнення поспеху педагогамі і навучэнцамі ў адукацыйнай прасторы школы”
Мэта:
арганізацыя і каардынацыя метадычнага забеспячэння адукацыйнага працэсу, метадычнай вучобы педагагічных кадраў
Задачы:
- арганізацыя вопытна-пошукавай, праектна-даследчай дзейнасці ў школе, якая накіравана на засваенне новых педагагічных тэхналогій;
- каардынацыя дзейнасці метадычных аб’яднанняў, якая накіравана на развіццё метадычнага забеспячэнне адукацыйнага працэсу;
- удасканаленне ўзроўню педагагічнага майстэрства настаўнікаў, іх прафесійнай кампетэнтнасці, развіцце іх творчага патэнцыялу з мэтай забеспячэння эфектыўнасці педагагічнага працэсу і павышэння якасці адукацыі;
- павышэнне прафесійнай кампетэнцыі педагогаў, забеспячэнне іх непрарыўнай адукацыі і самаадукацыі ў рамках павышэння кваліфікацыі ў адпаведнасці з устаноўленымі тэрмінамі (пункт 1 артыкула 53 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі);
- удасканаленне прафесійнага майстэрства, методыкі правядзення разнастайных відаў заняткаў і іх вучэбна-метадычнага і матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння.
Прыярытэтныя накірункі:
1. Арганізацыйна-педагагічнае забеспячэнне
- Удасканаленне навукова-метадычнага забеспячэння агульнай сярэдняй адукацыі праз работу школьных метадычных аб’яднанняў, актыўна ўдзел у праводзімых метадычных семінарах, работу па самаадукацыі.
2. Інфармацыйнае забеспячэнне
- Забеспячэнне вучэбнымі, метадычнымі, практычнымі матэрыяламі ўдзельнікаў адукацыйнага працэсу.
- Супрацоўніцтва са школамі раёна.
3. Метадычнае забеспячэнне
- Вывучэнне і ўкараненне ў практыку работы сучасных педагагічных тэхналогій.
- Павышэнне кваліфікацыі кадраў па ўсіх відах педагагічнай дзейнасці.
- Забеспячэнне павышэння прафесійнай кампетэнтнасці педагагічных работнікаў, іх непрарыўнай адукацыі і самаадукацыі ў рамках павышэння кваліфікацыі.
- Арганізацыя пошукавай і даследчай дзейнасці.
- Арганізацыя эфектыўнай дапрофільнай падрыхтоўкі навучэнцаў 8-9 класаў шляхам эфектыўнага выкарыстання рэсурсаў факультатыўных заняткаў, выхаваўчых мерапрыемстваў.