Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

15.03.2022 г. Прайшла інфармацыйная гадзіна “Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь-прававая аснова беларускай дзяржавы “ (да Дня Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь)

Дата: 15 марта 2022 в 16:43, Обновлено 17 марта 2022 в 23:51
105 просмотров

Першая Канстытуцыя Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі Беларусі (ССРБ) была прынятая на I з'ездзе Саветаў Беларусі 3 лютага 1919 г.
Другая Канстытуцыя Беларускай Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі была прынятая 11 красавіка 1927 г. VIII Усебеларускім з'ездам саветаў. Важнае значэнне мела Канстытуцыя БССР 1937 г. (прынятая 19 лютага). Новая Канстытуцыя БССР цалкам адпавядала Канстытуцыі СССР 1936 г. У ёй абвяшчалася, што ўся ўлада ў БССР належыць працоўным горада і вёскі ў асобе Саветаў дэпутатаў працоўных, але ўсе найбольш важныя пытанні дзяржаўнага жыцця былі аднесены да кампетэнцыі СССР.
У Канстытуцыі БССР 1978 года ранейшай засталася сістэма органаў дзяржаўнай улады і кіравання. Вярхоўны Савет БССР, як вышэйшы орган дзяржаўнай улады, стаў "правамоцны вырашаць усе пытанні, аднесеныя Канстытуцыяй СССР і гэтай Канстытуцыяй да ведання БССР", была вызначана выключная кампетэнцыя Вярхоўнага Савета.
27 ліпеня 1990 года была прынята Дэкларацыя Вярхоўнага Савета "Аб дзяржаўным суверэнітэце Рэспублікі Беларусь". Дэкларацыя абвясціла "поўны дзяржаўны суверэнітэт Рэспублікі Беларусь як вяршэнства, самастойнасць і паўнату дзяржаўнай улады рэспублікі ў межах яе тэрыторыі, правамоцнасць яе законаў, незалежнасць рэспублікі ў знешніх адносінах".
У далейшым, 25 жніўня 1991 года, Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце спецыяльным законам быў нададзены статус канстытуцыйнага закона, на падставе якога былі ўнесеныя змены і дапаўненні ў Канстытуцыю 1978 г.
У такіх прававых і палітычных умовах вялася распрацоўка новай Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, якая была прынятая 15 сакавіка 1994 г. таму 15 сакавіка прынята лічыць Днём Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.