Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Бяспечныя канікулы.

Дата: 1 ноября 2021 в 20:43
Автор: Семся И. Д.
67 просмотров

З надыходам канікулаў у дзяцей становіцца значна больш вольнага часу. Менавіта ў гэты перыяд бацькі павінны надаць асаблівую ўвагу таму, чым займаюцца іх дзеці і дзе гуляюць.
Памятаць аб правілах дарожнага руху і быць уважлівымі павінны не толькі дзеці, але і іх бацькі.
Звяртаем увагу бацькоў на наступныя рэкамендацыі.
Не пакідайце дзяцей адных, асабліва малалетніх. Памятайце, калі дзіцяці сумна, яно шукае забавы на вуліцы, часта – на дарозе.
Калі дзеці едуць разам з вамі на машыне, будзьце надзвычай уважлівымі і асцярожнымі. Абавязкова прышпільвайце іх рамянямі бяспекі, а малалетніх раім перавозіць у спецыяльных аўтакрэслах.
Не дапускайце дзіцячых забаў каля праезжай часткі дарогі. Перыядычна нагадвайце дзіцяці асноўныя правілы бяспечных паводзін на вуліцы, дарозе. І галоўнае – не забывайце абазначаць дзяцей флікерамі.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.