Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Дабрадзел для трэцякласнікаў

Дата: 4 сентября 2020 в 14:30
Автор: Иодко К. С.
123 просмотра

Вучні праз самакіраванне павінны ажыццяўляць сваё права на ўдзел у кіраванні школай і класам. Вучнёўскае самакіраванне-гэта калі вучні вырашаюць пытанні свайго жыцця ў школе і ў класе не па ўказцы настаўнікаў, а самі.
Таму тэмай першай класнай гадзіны ў новым навучальным годзе стала тэма " Як я бачу трэці клас». Дэвізам мерпрыемстава сталі словы А. С. Макаранка “Нашы дзеці-гэта наша старасць. Правільнае выхаванне-гэта наша шчаслівая старасць, дрэннае выхаванне-гэта наша будучыня гора, гэта нашы слёзы, гэта наша віна перад іншымі людзьмі, перад усёй краінай”. І вось пагэтаму ужо пачынаючы з пачатковых класаў мы павінны навучыць вучняў быць самастойнымі, здзяйсняць добрыя справы, адказваць за свае ўчынкі, прымаць рашэнні, абараняць свае правы.
Малодшым школьнікам не падыходзяць сур'ёзныя формы-нарады, пасяджэнні і камітэты. Пагэтаму гэтая класная гадзіна была праведзена ў форме гульні.
Дзеці пад чароўную музыку віртуальна патрапілі ў горад Дабрадзел, якім кіруе строгі і справядлівы стараста. Таксама ў яго ёсць памочнікі, якія адказваюць за чысціню, парадак, прыгажосць. Але менавіта ў гэты момант,хлопчыкі і дзяўчынкі даведаліся, што кіраўніцтва горада прапала і ім самім трэба падзяліць абавязкі гэтых людзей паміж сабой. Таемным галасаваннем быў абраны стараста. І стала ім Каспарэвіч Яна. Астатнія абавязкі былі размеркаваны па жаданні.
Адной з першых калектыўных спраў для траццякласнікаў стала стварэнне законаў класа. Змест законаў вызначылі самі дзеці ў працэсе абмеркавання. Таксама яны абмеркавалі і мае прапанаваныя варыянты. Так з'явіліся законы класа:
- Закон дружбы;
- Закон ўзаемапавагі;
- Закон узаемадапамогі
- Закон праўды і дабра;
- Закон памяці і павагі.
Вынікам правільнасці выбару законаў класа стала абмеркаванне казкі "Пра закон вожыка-сусліка". Дзеці выказалі свае меркаванні, прадставілі сябе ў той ці іншай сітуацыі.
Вынікам класнай гадзіны стала выстава малюнкаў. Трэцякласнікі з дапамогай фарбаў і алоўкаў паспрабавалі прадставіць іх заняткі, інтарэсы на працягу ўсяго навучальнага года

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.