Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

«І сніцца нам не рокат касмадрома”

Дата: 12 апреля 2021 в 15:53
Автор: Иодко К. С.
83 просмотра

Зорнае неба заўсёды прыцягвала погляды людзей, вабіла сваёй невядомасцю. Людзі марылі даведацца аб космасе як мага больш. Так пачаўся час касмічных ракет, спадарожнікаў, месяцаходаў.
12 красавіка ў нашай краіне адзначаецца Дзень касманаўтыкі. У гэты дзень у 1961 годзе нашу планету ўразіла нечаканая вестку: «Чалавек у космасе!» Мара людзей аб палёце ў космас спраўдзілася. Красавіцкай раніцай на караблі «Усход-1» першы касманаўт Юрый Аляксеевіч Гагарын здзейсніў палёт у космас. Палёт вакол Зямлі доўжыўся 108 хвілін. Па гэтаму поваду у 3 класе ДУА «Клайшанская базавая школа» прайшло класнае мерапрыемства «І сніцца нам не рокат касмадрома”.
Мерапрыемства пачалося з "касмічнай эстафеты", дзе трэцякласнікі праявілі знаходлівасць, паказалі высокую хуткасць рэакцыі і праявілі свае лідэрскія якасці.
Асаблівая ўвага была ўдзелена асноўным падзеям жыцця першага касманаўта Юрыя Аляксеевіча Гагарына. Дзеці з задавальненнем глядзелі прэзентацыю аб яго дзяцінстве і юнацтве, поспехах і дасягненнях, а потым распавялі пра свае мары, прачыталі вершы.
Усе дзеці засталіся вельмі задаволеныя, яны асвяжыць у памяці веды аб гісторыі космасу і даведаліся шмат новага, а таксама весела і цікава правялі час. Веды, атрыманыя на пазакласным мерапрыемстве, дзеці замацавалі калектыўнай працай " Планеты касмічнай прасторы»
Я пераканалася, што кожнае дзіця змагло прыняць удзел у мерапрыемстве, а дзякуючы сваім ведам, кемлівасці, уменням, навыкам, здольнасцям праявіць сябе. Малайцы! Хто ведае, можа быць сярод тых хлапчукоў і дзяўчынак, якія сёння сядзяць за школьнай партай, знаходзяцца менавіта тыя, каму трэба будзе развіваць нашу касманаўтыку далей? Пажадаем ім поспехаў!

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.