Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Вясёлыя турысты

Дата: 1 июня 2021 в 17:41, Обновлено 2 июня 2021 в 11:43
Автор: Иодко К. С.
86 просмотров

Турызм заўсёды прыцягваў школьнікаў: яны ходзяць у паходы з велізарным задавальненнем, бо нефармальная абстаноўка зносін, навізна ўражанняў, рамантыка і дух прыгод заўсёды прыцягваюць.
У нашай школе ёсць традыцыя, якая не можа губляцца ў часе: паход з дзецьмі на прыроду ў гонар заканчэння навучальнага года. Гэта выдатная магчымасць адпачыць, спазнаць нешта новае, набрацца ўражанняў. Навучэнцы павінны атрымліваць вопыт зносін з акружаючым светам, жыць у гармоніі з прыродай, берагчы прыгажосць роднага краю, вучыцца мець зносіны ў калектыве, пашыраць веды аб правілах паводзінаў у прыродзе.
31 мая хлопчыкі і дзяўчынкі трэцяга класа ДУА "Клайшанская базавая школа" адправіліся ў паход. Надвор'е ў гэты дзень было дзіўна добрым! Прамяні сонца сагравалі нас па вясноваму. Неба было бязмежна блакітным. А тэмпература паветра плюс 20 градусаў! Твары дзяцей свяціліся радасцю. Маршрут быў вядомы. Трэцякласнікі ішлі на Дубінскую гару. З жартамі і вясёлымі апавяданнямі школьнікі дайшлі да свайго "прывалу". У пачатку дзеці ўшанавалі памяць загінулых салдат і ўсклалі кветкі. Затым паслухалі аповяд як гераічна змагаліся маладыя салдаты з нямецкімі захопнікамі, не шкадуючы жыцця яны спрабавалі затрымаць акупантаў і не прапусціць да населеных пунктаў. І коштам сваіх жыццяў яны затрымалі іх.
Потым хлопчыкі і дзяўчынкі знайшлі ў лесе жывапісную палянку і вырашылі на ёй спыніцца. У паходзе дзеці сядзелі ля вогнішча, пяклі бульбу "па-паходнаму", пяклі сасіскі, каўбаскі, хлеб, сала, а затым прынялі ўдзел у конкурсе самы смачны бутэрброд! Назвы былі разнастайныя “Восеньская мелодыя” “Лясная палянка” “Бутэрброд просіцца ў рот!”
Дзеці весела праводзілі час, забаўляючы і сябе і сваіх сяброў. Бегалі па лясных сцяжынках, гулялі ў рухомыя гульні, размаўлялі з аднакласнікамі.
Вядома ж, пасля паходу ўсе школьнікі затушылі агонь, каб пазбегнуць лясных пажараў, прыбралі смецце і адправіліся назад. Ішлі стомленыя, але задаволеныя. Ад нас пахла вогнішчам і лесам. Штаны і кашулі былі брудныя, а сэрца чыстым...

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.