Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Сустракаем 2021/2022 навучальны год

Дата: 6 августа 2021 в 12:48
Автор: Иодко К. С.
80 просмотров

У 2021/2022 навучальным годзе арганізацыя адукацыйнага працэсу будзе ажыццяўляцца па чвэрцях у наступныя тэрміны:

першая чвэрць - з 1 верасня 2021 г. па 30 кастрычніка 2021 г.;

другая - з 8 лістапада 2021 г. па 24 снежня 2021 г.;

трэцяя - з 10 студзеня 2022 г. па 26 сакавіка 2022 г.;

чацвёртая - з 4 красавіка 2022 г. па 31 мая 2022 г.

На працягу навучальнага года ўстанаўліваюцца канікулы:

восеньскія-8 дзён з 31 кастрычніка 2021 г. па 7 лістапада 2021 г. уключна;

зімовыя-16 дзён з 25 снежня 2021 г. па 9 студзеня 2022 г. уключна;

вясновыя-8 дзён з 27 сакавіка 2022 г. па 3 красавіка 2022 г. уключна;

летнія-92 дні з 1 чэрвеня 2022 г. па 31 жніўня 2022 г.,

для навучэнцаў, якія завяршылі навучанне на II ступені агульнай сярэдняй адукацыі, - 82 дні з 11 чэрвеня 2022 г. па 31 жніўня 2022 г.уключна.

Для навучэнцаў I-II класаў (ІІІ класаў - для навучэнцаў з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця з пяцігадовым тэрмінам навучання на I ступені агульнай сярэдняй адукацыі) у ІІІ чвэрці праводзяцца дадатковыя зімовыя канікулы з 14 лютага 2022 г. па 20 лютага 2022 г. працягласцю 7 дзён.

Патрабаванні да арганізацыі і правядзення санітарна-супрацьэпідэмічных мерапрыемстваў, накіраваных на прадухіленне заносу, узнікнення і распаўсюджвання інфекцыі COVID-19, выкладзены ў главе 7 санітарных нормаў і Правілаў, зацверджаных пастановай Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь ад 29 снежня 2012 г. № 217.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.