Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

“ Мы - За любімую Беларусь”

Дата: 17 февраля 2022 в 15:56
Автор: Иодко К. С.
106 просмотров

У 4 класе 17 лютага прайшоў класны час “За любімую Беларусь”. Пачалося мерапрыемства з верша Анатоля Сямёнавіча Грачанікава " Беларускія краявіды...»
Праслухаўшы яго навучэнцы паразважалі пра тое, што ж такое для чалавека Радзіма? Што ён лічыць сваёй Радзімай? З чаго пачынаецца Радзіма? Далей хлопчыкі і дзяўчынкі з вялікім захапленнем пачалі падарожжа па станцыях “Складзі словы”, “Прыказкі пра Радзіму”, “Сімвалы нашай Рэспублікі”, “Вядомыя гістарычныя асобы Беларусі”, дзе яшчэ раз паўтарылі і замацавалі свае веды.
Затым здзейснілі завочнае падарожжа па шасці абласцях нашай Рэспублікі, вызначылі, чым яны характэрныя; а яшчэ даведаліся шмат цікавага пра беларускія народныя рамёствы, палюбаваліся вырабамі з саломкі, лазы, керамікі, выцінанкай і беларускай вышыўкай. Замацавалі свае веды разгадваннем красворда.
Далей дзеці трапілі на станцыю "Беларусь спартыўная". Тут хлопчыкі і дзяўчынкі пазнаёміліся з сучаснымі спартыўнымі дасягненнямі Беларусі, пералічылі вядомых беларускіх спартсменаў, абмеркавалі дасягненні беларускіх спартсменаў на алімпіядзе, якая праходзіць у дадзены час. Менавіта тут быў зроблены акцэнт на спартыўныя дасягненні навучэнцаў нашай школы.
У фінале мерапрыемства рабяты праглядзелі ролік аб дасягненнях Беларусі, а затым усе разам праспявалі песню “Любімую не аддамо” пры гэтым намалявалі слоўны партрэт нашай любімай, прыгожай, сінявокай Беларусі.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.