Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

"Мір права. Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь".

Дата: 13 марта 2021 в 09:26
Автор: Микша Е. И.
86 просмотров

Штогод 15 сакавіка мы адзначаем Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.
Напярэдадні гэтага дня з мэтай фарміравання ў навучэнцаў прадстаўлення аб Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, пачуцця патрыятызму, грамадзянскай свядомасці і гонару за сваю краіну ў 3 класе ДУА “Клайшанская базавая школа”прайшоў прававы навігатар "Мір права. Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь".
Мерпрыемства пачалося з чытання вершаў аб Радзіме, пасля чаго дзеці даведаліся аб тым, што такое Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь, пазнаёміліся з гісторыяй узнікнення свята, подзвігамі нашых продкаў у імя незалежнасці Радзімы. Дзеці распавялі аб дзяржаўных сімвалах: гімне, сцягу і гербе. Затым яны размалявалі дадзеныя сімвалы. Таксама дзеці паглядзелі слайд-прэзентацыю, якая адлюстроўвае прыгажосць роднага краю. Пасля прагляду прэзентацыі, вучні з задавальненнем пагулялі ў гульню
“ Правы і абавязкі”. Ім патрэбна было вызначыць , што з’ўляецца правам, а што абавязкам. Важным вынікам гульні з'явілася разуменне таго, што трэба расці годнымі грамадзянамі сваіх продкаў, якія здзейснілі нямала працоўных, ваенных і іншых подзвігаў у славу Айчыны.
Увазе навучэнцаў былі прапанаваны розныя сітуацыі. Дзеці дапамагалі казачным героям знайсці правільны выхад, вучылі іх як паводзіць сябе у той, або другой сітуацыі . У завяршэнне мерапрыемства была праведзена віктарына ,дзе трэцякласнікі паспаборнічалі ў шпаркасці адказаў на веды Асноўнага закона нашай краіны, правоў чалавека і грамадзяніна.
Праведзенае мерапрыемства сталі магчымасцю нагадаць нам усім аб нашых агульных каранях, у поўнай меры ўсвядоміць, што адзінства народаў ва ўсе часы было і застаецца галоўнай нацыянальнай ідэяй Беларусі, залогам яе годнай будучыні, зразумець, што для таго, каб дамагчыся нацыянальнага поспеху, усе мы павінны быць разам, незалежна ад узросту, роду заняткаў, нацыянальнасці і палітычных прыхільнасцяў.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.