Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Сто дарог - адна твая.

Дата: 23 апреля 2021 в 15:12
Автор: Иодко К. С.
100 просмотров

“Кім ты хочаш быць, калі вырасцеш?”,- мабыць, гэтае пытанне ўваходзіць у пяцёрку самых папулярных пытанняў, якія дарослыя любяць задаваць дзецям.
“Усе прафесіі важныя, усе прафесіі патрэбныя!”. Лекар, настаўнік, юрыст, акцёр, вучоны... “А кім я буду?”, пад такім дэвізам прайшло класнае мерапрыемства “Сто дарог - адна твая” ў трэцім класе ДУА “Клайшанская базавая школа”. У пачатку класнай гадзіны дзецям было зададзена пытанне аб тым, якія яны ведаюць прафесіі. Прафесіі былі названыя з апорай на тое, кім працуюць іх бацькі, знаёмыя. Пры гэтым трэцякласнікі распавядалі, чым займаюцца гэтыя людзі па сваёй прафесіі. Пасля такога невялікага дыялогу быў паказаны відэаролік “Усе прафесіі патрэбныя, усе прафесіі важныя...”. Дзеці пазнаёміліся з новымі спецыяльнасцямі, пра якія яны нават і не чулі. Менавіта ў гэтым відэароліку ўпор быў зроблены на тое, якія прафесіі будуць запатрабаваныя пасля 2025 года. Хлопчыкаў вельмі зацікавілі такія спецыяльнасці, як бэта-тэсціроўшчык відэагульняў, менеджэр па косматурызму, распрацоўшчыкі хуткасных чыгунак. А вось дзяўчынкі звярнулі сваю ўвагу на дызайнера пачуццяў і эмоцый, гульняпедагога, анлайн- урача.
Пасля гэтага дзеці гулялі ў гульню " Адгадай-ка!». Ім зачытваліся назвы рэчаў, а яны вызначалі, якому спецыялісту яны патрэбныя. І наадварот, распавядалася пра тое, чым займаецца чалавек, а дзеці вызначалі хто гэты чалавек па прафесіі.
Дзеці былі вельмі актыўнымі. Працавалі з анаграмамі, складалі прыказкі аб працы. Таксама імі была разгадана крыжаванка «Чым пахнуць рамёствы». Трэцякласнікі высветлілі, што ў кожнай прафесіі ёсць свой пах. Лекар пахне лекамі, маляр-шкіпідарам і фарбай. Таксама дзецьмі былі прадэманстраваны малюнкі і невялікія паведамленні аб сваё будучай прафесіі. Даведаліся, што кожны чалавек ад малога да вялікага павінен працаваць, бо без працы нельга пражыць, а для іх галоўная праца - гэта вучоба.
Вынікам мерапрыемства стала "дрэва поспеху". Навучэнцы выходзілі да дошкі, пісалі на лісточках кім яны хацелі б стаць у будучыні, а затым прымацоўвалі лісточкі да галінак дрэва.
Мерапрыемства прайшло весела, задорна, на адным дыханні. І кожнае дзіця выходзячы з класа задумалася аб сваім прафесійным будучыні, зразумела, што пытанне «Кім я буду?", трэба задаваць ужо цяпер, каб у будучыні прафесія прыносіла радасць і задавальненне!

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.